Перайсці да зместу

Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Саладоўнікаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў
Нарадзіўся 2 лістапада 1958(1958-11-02) (66 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1978—1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Хімік (Гродна) 367 (130)
1990—1992 Польшча Ягелонія (Беласток) 57 (16)
1992—1994 Беларусь Нёман (Гродна) 36 (17)
1994—1996 Беларусь Кардан-Флаерс (Гродна) 62 (38)
1997 Беларусь Нёман (Гродна) 16 (5)
Трэнерская кар’ера
1997—1998 Беларусь Нёман (Гродна)
1998—2005 Беларусь Нёман (Гродна)
2006 Беларусь Дняпро (Магілёў) трэнер
2007—2009 Беларусь Беларусь (да 19)
2010—2011 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2010 Беларусь Дынама (Мінск) в. а.
2011—2016 Беларусь Нёман (Гродна)
2017—2018 Беларусь Ліда
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — савецкі і беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Кар’ера футбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў.

У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 годзе вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі ў 1993 годзе.

У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс».

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 годзе стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года.

У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпра», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан.

У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 годзе і 4-е месца ў 2013 годзе. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезона 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[2].

У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[3]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[4] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[5].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[6].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[7][8].

  1. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  2. Солодовников покинул пост главного тренера «Немана» (руск.). by.tribuna.com.
  3. "Лиду" возглавит Сергей Солодовников (руск.). football.by (29 ліпеня 2017). Праверана 6 мая 2024.
  4. Сергей Солодовников покинул "Лиду" (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 6 мая 2024.
  5. Сергей Солодовников возглавил СДЮШОР "Неман" (руск.). football.by (21 студзеня 2019). Праверана 6 мая 2024.
  6. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO (руск.). by.tribuna.com.
  7. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  8. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.